Сёння выхаванцы старэйшай групы адправіліся ў падарожжа па Чырвонай кнізе Беларусі, падчас якога пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення «Чырвонай кнігі», з якой мэтай яна створана, з раслінамі і жывёламі, занесенымі ў Чырвоную кнігу. У выніку занятку ў выхаванцаў сфармаваліся ўяўленні пра тое, што людзі, дрэнна ведаючы прыроду загубілі шмат раслін і жывёл, што ў выніку пагаршэння экалагічнага становішча ў прыродзе дзікія жывёлы працягваюць гінуць на нашай планеце. Зрабілі выснову, што кожны чалавек, нават самы маленькі, нясе адказнасць за захаванне жыцця на сваёй планеце.
Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Гродненского райисполкома
Государственное учреждение образования